- Катэгорыя: Вясна
Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца “Студэнцкая вёска”, склала 96,4%. Пра выніковую лічбу датэрмінова прагаласаваўшых паведаміў наш назіральнік Зміцер Салаўёў. Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына настойвае на тым, што адміністрацыі вну “заклікаюць” студэнтаў да датэрміновага галасаванне, што не з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Тым часам самі студэнты паведамляюць пра шэраг пагрозлівых мераў, якія ўжываюцца да іх падчас выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
- Катэгорыя: Вясна
У Наваполацку працоўныя заводаў "Нафтан" і "Палімір" адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" у 16 лютага працавалі толькі да абеду, бо ў другой палове дня ім пад пагрозай звальнення было загадана прагаласаваць датэрмінова. Як паведамілі нашаму назіральніку Алегу Пашкевічу працоўныя завода “Нафтан”, кіраўніцтва паставіла іх перад фактам: паколькі на галасаванне ім адведзены працоўны час, то калі хтосьці з іх не прагаласуе, гэты факт будзе лічыцца прагулам.
- Катэгорыя: Вясна
8 лютага скончыўся месячны тэрмін утрымання палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў ПКТ папраўчай калоніі №9 г. Горкі. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, у гэты ж дзень ён атрымаў чарговае спагнанне – 10 сутак змяшчэння ў ШІЗА. Прычына ранейшая: адмова пераходзіць у атрад, сфармаваны са зняволеных з “нізкім статусам”. Гэта ўжо 19-е спагнанне, накладзенае на Міхаіла Жамчужнага са жніўня 2017 года пасля пераводу ў горацкую калонію.
- Катэгорыя: Вясна
За першыя тры дні датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” зафіксавалі шматлікія парушэнні. У асноўным гэта факты прымусу да удзелу ў галасаванні, а таксама выбарчыя “каруселі”. Прымус да галасавання
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам Алегам Мацкевічам зафіксаваны некалькі выпадкаў, якія, на яго думку, сведчаць аб невыкананні суддзямі суду Барысаўскага раёну нормаў абскаржвання судовых пастановаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі існуе асаблівая катэгорыя выбаршчыкаў, якая, згодна з заканадаўствам, удзельнічае ў галасаванні не па месцы свайго жыхарства, а па месцы адбыцця пакарання. Гэта – пацыенты лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП) і грамадзяне, якія змешчаныя ў папраўчыя установы адкрытага тыпу.
- Катэгорыя: Вясна
Факты, выкладзеныя сваякамі асуджаных у петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, выклікалі занепакоенасць грамадскасці. Цяпер на выпадкі смерцяў асуджаных і іх сваякоў праз неаказанне медыцынскай дапамогі і іншыя абуральныя факты павінна будзе адрэагаваць Генеральная пракуратура.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з Гродна Раман Юргель падвёў вынікі этапу агітацыі кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы па Гарадзеншчыне.