Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя" Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі звярнуўся з заявай у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён просіць ЦВК растлумачыць яго правы як назіральніка ў асноўны дзень галасавання, бо старшыні ўчастковых выбарчых камісій №3, №10 і №30, дзе ён непасрэдна назірае, адмаўляюцца гэта рабіць. 

Русецкі просіць Цэнтрвыбаркам адказаць, ці павінна ўчастковая выбарчая камісія забяспечыць назіральніку магчымасць “назіраць за выдачай бюлетэняў”. У адпаведнасьці з арт. 13 Выбарчага кодэксу, ён мусіць мець такую магчымасць. Аднак па меркаванні старшыняў ўчастковых выбарчых камісіяў №10, №30, як сцвярджае Сяржук, назіральнікі будуць знаходзіцца на адлегласці больш 10 метраў ад сталоў па выдачы бюлетэняў, за спінамі выбаршчыкаў, і, адпаведна, не будуць мець магчымасці бачыць выдачу бюлетэняў.

Таксама незалежны назіральнік просіць ЦВК растлумачыць, якая дакладна мусіць быць адлегласць паміж месцам знаходжання назіральнікаў і сталамі камісіі ў той момант, калі на якіх будзе праводзіцца падлік галасоў. Бо няглядзячы на “Схему размяшчэння членаў участковай камісіі і назіральнікаў пры падліку галасоў”, якая ёсць у метатадычным дапаможнікау для участковых камісій, на думку старшыняў камісій №10 і №30, пры падліку галасоў назіральнікі будуць знаходзіцца на адлегласці ад 3 да 6 метраў ад сталоў, што не дае магчымасці бачыць змест бюлетэняў. 

Русецкага цікавіць, ці дапушчаецца знаходжанне назіральніка непасрэдна перад сталамі, на якіх будзе праводзіцца падлік галасоў, пры ўмове, что назіральнік не будзе ствараць перашкодаў працы членаў камісіі. Ён нагадвае, што магчымасць непасрэдна сваімі вачамі бачыць адзнакі выбаршчыкаў у бюлетэнях пацвярджаецца арт. 13 Выбарчага кодэксу: “падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў ажыццяўляецца адкрыта і галосна”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Бяроза: назіральнік просіць ЦВК патлумачыць яго правы ў асноўны дзень галасавання