Назіранне за назіральнікамі з боку іншых назіральнікаў практыкуецца на выбарчых участках ў Гомелі.
Гомельскі незалежны назіральнік Віктар Адзіночанка сфатаграфаваў цікавыя бланкі, якія сябры ўчастковай камісіі №22 Спартакаўскай выбарчай акругі № 19 г. Гомеля выдалі назіральнікам, якія прадстаўляюць праўладныя партыі і грамадскія арганізацыі. Магчыма, гэтыя заявы можна скарыстаць, каб уплываць на незгаворлівых назіральнікаў.
"Мною было ўстаноўлена, што назіральнік ад.... рэгулярна знаходзіўся каля стала выдачы бюлютэняў, вылучаў прэтэнзіі ўчастковай камісіі і прапаноўваў свае рэкамендацыі", - пазначана ў бланку заявы.
Наяўнасць бланкаў такіх заяў, верагодна, павінна выконваць ролю своесаблівага буфера па стрымліванню дзейнасці асабліва прынцыповых назіральнікаў па выяўленні парушэнняў пад час падліку галасоў на выбарчых участках.
Дарэчы, формы падобных бланкаў ні Выбарчым заканадаўствам, ні пастановамі ЦВК не прадугледжаныя.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: Як нейтралізаваць незалежнага назіральніка? Парады пз Гомеля Дакумент