Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018” раптоўны спыніў сваю працу ў галоўны дзень галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 18 лютага.
Як паведамляе Ігар Барысаў, гаспадары памяшкання, а гэта культурны цэнтр “Корпус”? раптам адмовілі ім у арэндзе.
"Па незалежных прычынах мусім спыніць эфір у гэтым памяшканні. Спадзяемся ў хуткім часе працягнуць з іншага памяшкання", - паведамляе ў сацыяльных сетках Ігар Барысаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Крыніца: Прэс-цэнтру кампаніі назірання “Права выбару-2018” адмовілі ў арэндзе памяшкання