Выбарчая камісія перад пачаткам галасавання. Фота Алены Маслюковай. У Гародні 18 лютага назіральнік кампаніі, які ездзіў з сябрамі ўчастковай камісіі на галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў, выявіў факты, што ў спісах для галасавання былі людзі, якія ўвогуле не падавалі заяўкі. Так, у кватэры па адрасе г. Гродна вул. Даватара 7, кв 57 людзі заявілі, што не прасілі да іх прыходзіць і адмовіліся галававаць увогуле, У кватэры 20 гэтага дому жанчына заявіла, што ніхто нікому не званіў, але прагалававала. У кватэры №2 гэтага дому увогуле заявілі, што такі не пражывае. Сябры камісіі на запыт назіральніка адказалі, што  спісы ім падаў райсабес.

У Наваполацку на выбарчым участку №17 нібыта збіраліся галасаваць на даму 127 чалавек, але калі вярнуліся на ўчастак усе 3 групы (адна група ездзіла 2 разы) - прагаласавала 36 чалавек. Нібыта нехта адмовіўся, а адзін чалавек сталага ўзросту прыйшоў галасаваць на ўчастак, хаця ўнесены ў спісы на даму. Верагодна, на думку назіральнікаў, спісы складаліся па выніках абыходу кватэр, альбо з іншых крыніц, толькі не па званках жыхароў. Таму і вынік такі: 36 з 127-мі. Па стане на 12-30 тут прагаласавалі 281 чалавек.

Светлагорск. Учора, 17 лютага, старшыня выбарчай камісіі участка №26 прапанавала назіральніцы Алене Маслюковай схадзіць на галасаванне па месцы жыхарства выбаршчыкаў. Назіральніца пагадзілася. А сёння яна папрасіла сябра камісіі зверыць спісы прагаласаваўшых датэрмінова са спісам "надомнікаў".

“Раптам, кажа, яны галасавалі раней. Справа ў тым, што гэтыя спісы ў іх зараней падрыхтаваныя. За ўвесь час назірання не было ніводнага званка з просьбай зарэгістраваць галасаванне па месцы жыхарства” – паведамляе назіральніца.

"З 7.30 наша каманда "Альтэрнатывы" пачала назіранне за ўчасткамі для галасавання па Кальварыйскай выбарчай акрузе ў Мінску. На участках №114, №119 скрыні для галасавання знаходзяцца далёка ад назіральнікаў (яны папросту іх не бачаць), на заўвагі назіральнікаў у камісіі не рэагуюць", - паведамляе ў сацыяльных сетках кандыдат у дэпутаты Алег Корбан

Па інфармацыі назіральнікаў, выбарчы участак  №56 у Бабруйску адрапартаваў  аб  40-адсоткавай яўцы пад час датэрміновага галасавання. Усяго на ўчастку зарэгістравана 2822 выбаршчыкаў. Участак месціцца ў гарадской паліклініцы №7.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Выбары ў мясцовыя Саветы: хроніка назірання за ходам галасавання Дапоўнена