Журналіст Зміцер Лупач Журналіста Змітра Лупача судзілі ўжо ў новым будынку Глыбоцкага райсуда, які адкрылі толькі некалькі дзён таму.

Несвабода ўнівэрсытэтаў робіць выпускнікоў беларускіх ВНУ неканкурэнтнымі на эўрапейскім рынку – заявілі экспэрты.

Былы фігурант “справы графіцістаў” не паспеў прыехаць у Смаргонь да бацькоў, як пачаліся тэлефанаванні з міліцыі. Ён не адказваў на званкі, бо кажа, што праваахоўнікі дзёргаюць яго з розных нагодаў у кожны прыезд у горад. У выніку дадому прынеслі позву на допыт у РАУС - на 12:00 4 лістапада. Тэлефанаванні распачаліся у дзень прыезду, у сераду 1 лістапада, а позву прынеслі ў чацвер, удакладняе Вадзім Жаромскі. Выклікаў яго ўчастковы інспектар міліцыі Жук Д. І. у якасці сведкі. Па якой справе – у позве не ўказана. Паводле вуснага тлумачэння міліцыі, дазвол на допыт даў Следчы камітэт.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Гомельскай вобласці з тым, каб яна правяла праверку па факту прымусовай працы па ўборцы льну на палях сяльгаспрадпрыемстваў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў.

Апытанне журналістаў "Газкты Слонімскай". Фота: Мікола Канановіч Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” прыйшоў супрацоўнік міліцыі

Журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы атрымала позву з суда Бярозаўскага раёна. У позве паведамляецца, што Шчапёткіна выклікаецца ў суд у якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністратыўны працэс. Беларускае Радыё Рацыя паведамляе, што суд пачнецца ў 11 гадзін 14 лістапада. Судовы працэс будзе весці суддзя Алена Нямкова.

Павел Левінаў. Фота DW Часова выконваючы абавязкі начальніка ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкама маёр міліцыі С.В.Каўрыга хавае інфармацыю пра месца знаходжання пункта па прыгатаванні ежы адміністрацыйна арыштаваным, піша ініцыятыва "Праваабаронцы супраць катаванняў".

З 9 па 19 лістапада Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі.

Раман Пратасевіч. Фота з сацыяльных сетак. Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзіць 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.

З 9 па 19 лістапада Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі.