У аўторак, 21 лістапада, завяршаецца этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (ТВК), якія ствараюцца для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28 склікання.  Як правіла, колькасны склад камісій складае ад 7 да 13 сябраў.

Ігар Комлік. Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах “справы прафсаюзаў” і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо больш за месяц следчыя не хочуць адаваць яму пашпарт.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.

Міклаш Хараcці. Фота АБСЕ / Ілгар Хасанаў Нядаўнія арышты і затрыманні двух палітычных апанентаў па надуманых абвінавачваннях - яшчэ адна праява цыклічнага характару рэпрэсій у Беларусі. Пра гэта заявіў Спецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

20 лістапада 1992 года, роўна 25 гадоў таму, я дэмабілізаваўся з войска. Гэта быў адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці. Я быў неверагодна шчаслівы, што нарэшце вырваўся з гэтага вар’яцкага дому. Шмат чаго там было, і не пра ўсё зараз хочацца ўзгадваць. Казаць пра сябе ў ролі ахвяры цяжка, але гэта, прынамсі, выклікае спачуванні навакольных. Казаць пра свае нягожыя ўчынкі значна цяжей, бо тое, што ты зрабіў, выклікае толькі заслужанае асуджэнне і абурэнне. stefanovich-02.jpg

Уладзімір Някляеў у судзе 1 лістапада 2017. Фота: svaboda.org Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, які адбыў 10-суткавы арышт нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.

Фота з сайта europarl.europa.eu Нядаўна сяброўка распавяла гісторыю пра тое, што пазнёмілася на замежнай канферэнцыі з італійкай, якая паспела папрацаваць у Штатах, а зараз займаецца антыкарупцыйным праектам у Гішпаніі. Пасля такіх аповедаў я ўздыхаю не ад таго, што людзі могуць так цікава перамяшчацца па свеце, а  ад таго, што цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода. 20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў), паведамляе Радыё Свабода.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-ае спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі. Верагодна, сёння будзе вынесена чарговае.

Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў, паведамляе БелаПАН. Канферэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швецыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.