У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманы актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і Максім Клімовіч.
З відэа, якое апублікавала Надзея Батура ў сваім Facebook, відаць, што Ніна Багінская стаіць каля скульптуры з плакатам "Свабоду палітвязням", затым да іх падышоў супрацоўнік міліцыі. Праз некалькі хвілін Батура паведаміла, што затрыманых вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Каля скульптуры гарадавога зноў затрыманы актывісты