Пляцоўка "Тэрыторыя правоў". Грамадска-палітычных актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў запрашаюць прыняць удзел у абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 28 студзеня на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Змены ў закон аб масавых мерапрыемствах уступаюць у моц з 26 студзеня 2019 года. Адно з новаўвядзенняў –уводзіцца паведамляльны прынцып, але толькі ў вызначаных месцах для правядзення масавых мерапрыемствах.

Разам з экспертамі Валянцінам Стэфановічам (ПЦ “Вясна”) і Зміцерам Чарных (Беларускі Хельсінскі камітэт), а таксама з удзелам праваабаронцаў з іншых рэгіёнаў пройдзе дыскусія аб тым, ці насамрэч будзе палепшаны доступ да права на мірныя сходы і якія "падводныя камяні" могут нападкаць арганізатараў пікетаў і мітынгаў.

На “Тэрыторыі правоў” будзе разгорнута фота-выстава, якая ілюструе праблематыку сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў - стадыены, паркі на ўскрайках гарадоў і іншыя не вельмі прыдатныя месцы.

Запрашаем журналістаў, грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў!

Час: 28 студзненя ў 14-00

Месца: вул. Ложынская, 16, памяшканне 404. (ст. метро "Уручча")

Падрабязней пра “Тэрыторыю правоў”.

Крыніца: Абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах: крок наперад ці…