"У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”, – гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.
"Берасцейская Вясна" нагадвае, 29 снежня група грамадзян перадала ў гарвыканкам калектыўны зварот, які зарэгістраваны за № 35-1/1004, з патрабаваннем унесці наступныя змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".
Берасцейцы выказалі дзве прапановы:
- Масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзеныя ў любых прыдатных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, названых у частцы трэцяй арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь», а таксама у п. 3 рашэння Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".
- Адмяніць патрабаванне аб абавязковым заключэнні арганізатарамі мерапрыемства дамоў на уборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі пры правядзенні масавых мерыпрыемстваў, калі арганізацыя масавага мерыпрыемства ажыццяўляецца без удзелу органаў улады.
“Брэсцкі гарвыканкам дзякуе заяўнікам “за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прымае да ведама патрабаванні, выкладзеныя ў звароце” і інфармуе, што ў новым рашэнні “будзе здзейснены шэраг змяненняў... З новай рэдакцыяй нарматыўнага дакумента можна будзе азнаёміцца пасля яго прыняцця на афіцыйным сайце Брэсцкага гарацкога выканаўчага камітэта ў рубрыцы “Афіцыйныя дакументы” - “Афіцыйныя дакументы Брэсцкага гарвыканкама”, - цытуе заяўнік Уладзімір Вялічкін, на чыё імя прыйшоў адказ гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама А.А. Філановіча.
“Хацелася б пабачыць, ці ўлічаныя прапановы берасцейцаў у новым рашэнні. Пакуль новай версіі рашэння на сайце гарвыканкама мы не знайшлі”, - кажа Ўладзімір Вялічкін.
Крыніца: Берасцейцы дамагаюцца паляпшэння сітуацыі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў Дакумент