Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Як паведамляе "Новы час", Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі раніцай 25 студзеня пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС Маскоўскага раёна, а потым на суд.

Актывістаў абвінавацілі па арт. 17.11 КаАП - распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў - і асуділі да штрафаў: Марыне Касінеравай далі 40 базавых велічынь, Вячаславу — 50 базавых велічынь.

Крыніца: Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за экстрэмізм