Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай, “НН». Алесь Бяляцкі мог з’ехаць за мяжу, але прынцыпова застаўся на радзіме, хоць і ведаў, што яго чакае калонія. Пісаць прашэнне аб памілаванні ён гэтаксама прынцыпова адмовіўся.

Што было раней? У 1980-ыя Бяляцкі ўзначальваў суполку «Тутэйшыя», у 1990-ыя быў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. А калі закруцілася рэпрэсіўная машына, разам з паплечнікамі стварыў праваабарончы цэнтр «Вясна», які вось ужо больш за 20 гадоў дапамагае рэпрэсаваным за палітыку.

У новым выпуску праграмы «Ток» з Адар'яй Гуштын Алесь Бяляцкі расказвае пра турэмны побыт, чалавечнасць у сістэме, правакацыі і падтрымку, разважае пра гамафобію, прэзідэнцтва, гаворыць пра сям'ю і нават пра ўласныя татуіроўкі.00:32 — чаму Бяляцкі не з’ехаў з краіны, ведаючы, што супраць яго можа быць пачатая крымінальная справа

03:28 — пра чалавечных людзей у сістэме

06:04 — пра стаўленне іншых асуджаных

08:31 — спецаперацыя: як Бяляцкаму з волі перадавалі каву

10:41 — пра тысячы лістоў падтрымкі, што прыходзілі ў турму

11:36 — што адбывалася ў калоніі з тымі, з кім кантактаваў Бяляцкі

13:02 — пра зняволеных, якія працавалі на турэмную адміністрацыю

15:05 — ці можна Бяляцкага справакаваць на бойку

16:27 — пра храп і турэмны побыт

18:43 — як у турме вучаць не храпці

21:23 — пра турэмную ежу

23:30 — Бяляцкі тлумачыць, чаму жанчыны не павінны сядзець у турме

24:18 — пра здрадніка ў колах «Вясны»

25:03 — пра гамафобію сярод сілавікоў і выказванні Шуневіча пра «дзіравых»

28:37 — дзень, калі не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

29:28 — прэзідэнцкія амбіцыі

30:31 — чаму Бяляцкі выступаў за санкцыі супраць беларускіх уладаў

38:18 — чаму сын Бяляцкага з’ехаў за мяжу

41:31 — пра бацькоў жонкі, якія былі супраць шлюбу дачкі з Бяляцкім

43:37 — пра смерць бацькі падчас зняволення Алеся

44:47 — пра ўласныя наколкі

Крыніца: Алесь Бяляцкі ў новым «Току»: пра геяў, зону, свае наколкі і прэзідэнцтва Відэа