- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 11 лютага 2019 года ў ходзе 39-га пасяджэння па справе кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва «Мемарыялу» Аюба Ціціева, які абвінавачваецца ў захоўванні наркотыкаў, Шалінскі гарадскі суд акрамя хадайніцтва аб адводзе суддзі адхіліў яшчэ чатыры заяўленых адвакатамі хадайніцтвы аб выключэнні з ліку доказаў:
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла ПЦ "Вясна" Людміла Кучура, 5 і 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва былі разгледжаныя скаргі яе асуджанага мужа Пятра Кучуры аб накладанні дысцыплінарных спагнанняў адміністрацыяй папраўчай калоніі №15.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца ў 10 гадзін раніцы 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу. Спецыяльна для працэсу знайшлі судовую залю на 170 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу.
- Катэгорыя: Вясна
На Дзень Волі - 2018 Мікола Качурэц узняў ля помніку Альгерду ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг, быў затрыманы і аштрафаваны судом Кастрычніцкага раёну на 30 базавых велічыняў (23.4 КаАП і 23.34 КаАП). А 4 лютага 2019 году віцяблянін атрымаў копію пастановы аб скасаванні справы і касавы чэк – для вяртання грошаў, сплочаных за штраф, піша "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Суд над галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага ў памяшканні суда Маскоўскага раёна (пачатак – 10.00).
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляе “Брэсцкая газета”. Па дадзеных праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на яго выйшлі каля 200 чалавек. Упершыню за год пратэсту пасля кармлення галубоў людзі не разышліся па дамах, а прайшлі па вуліцы Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», дзе нейкі час слухалі выступ вулічнага музыканта. Потым па просьбе тых, хто сабраўся, ён уключыў кавер на песню «Жыць», які лічыцца гімнам пратэстнага руху.
- Катэгорыя: Вясна
Вось ужо 11 месяцаў грамадзянка А. не можа дамагчыся вяртання грошай і ноўтбука, канфіскаваных у яе на расейска-латвійскай мяжы, а пазней перададзеных беларускаму боку. 8 сакавіка 2018 года грамадзянка А. са сваімі знаёмымі на асабістым аўтамабілі перасякала мяжу, дзе службовыя асобы мытнага паста "Бурачкі" правялі мытны дагляд транспартнага сродку і асабістых рэчаў А. У выніку ў жанчыны былі канфіскаваныя грашовыя банкноты ў эквіваленце дзевяці тысяч даляраў і ноўтбук.