Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com На заводзе акумулятарных батарэй ООО Айпауэр, які ўжо год як з’яўляецца прычынай хваляванняў на Берасцейшчыне, 20 лютага быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.

Зміцер Казакевіч. Фота з Faceboook Актывіста Змітра Казакевіча аштрафавалі на 30 базавых велічынь (765 рублёў) за вядзенне стрыму з акцыі па ўшанаванні памяці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага. Пра гэта паведаміў палітык Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.

Уладзімір Вялічкін. Фота - "Радыё Рацыя" У Берасці сёння затрыманы праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Папярэдне вядома, што  дадому да яго  супрацоўнікі міліцыі прыйшлі 15 лютага, але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу. 

Пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Павал Кнурэк. Фота Радыё Свабода. Віцебскія вернікі-каталікі просяць прэзідэнта Беларусі паспрыяць у вырашэнні пытання аб вяртанні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек.

Прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбудзецца сёння, 20 лютага, у магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола». Пра мерапрыества інфармуе mspring.online.

Ірына Сіліцкая (злева) і Юлія Вірко. Фота: Раман Ташбулатаў, "Брэсцкая газета". Яны просяць суд абавязаць Брэсцкі райвыканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму і пытанне, якое выносіцца на яго.

Не паспелі з'явіцца навіны пра абноўлены спіс сталых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску, як валанцёры "Вясны" вырашылі самі пераканацца, на колькі сталічныя ўлады ідуць насустрач людзям, якія жадаюць выказаць сваё меркаванне пра тую ці іншую праблему на вуліцах горада. Бо па беларускіх законах мірныя сходы аднесеныя да масавых мерапрыемстваў. Актывісты не мелі ілюзій наконт даступнасці і сапраўды масавай наведвальнасці ўсіх гэтых тэрыторый. «Уводзячы адзін за адным адрасы ў google-maps, мы з цікавасцю рыхтаваліся да сустрэчы ці то з чаканым расчараваннем, ці то з візуалізацыяй "жорсткай лібералізацыі", абяцанай міністрам МУС. Забягаючы наперад, адзначым - цудаў не адбылося», - прызнаюцца валанцёры.

Святаслаў Барановіч. Фота Tut.by У папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка 12 лютага завершылася судовае паседжанне ў адносінах да Святаслава Барановіча, асуджанага за бойку ў тралебуйсе з міліцыянтамі. На судовым разбіральніцтве, якое было распачатае яшчэ пяць месяцаў таму, разглядалася пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання на турэмны.

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Сусьветны саміт праваабаронцаў-2018 у палацы Шайо, Парыж Але вяртаюся да Парыжу. Апошні дзень нашага форуму праваабаронцаў праходзіў у палацы Шайё, дзе 70 гадоў таму была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і дзе яна захоўваецца дасюль. Палац гэты пабудаваны адносна нядаўна, у 30-я гады, у псеўдакласічным стылі з элементамі канструктывізму, з мадэрновымі фрэскамі ў стылі ар-дэко. Заканчэньне нашай канферэнцыі ў гэтым палацы мела найперш сімвалічны сэнс.