Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў. Гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі ў Гарадзенскі абласны суд.

Марына Золатава з адвакаткай у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

Наста Гусева. Фота ПЦ "Вясна" Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта адказаў на заяву Насты Гусевай, якая была затрыманая раніцай 21 студзеня супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Фота ПЦ "Вясна" У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.

Алесь Бяляцкі ля Расійскай амбасады ў Мінску 7 лютага 2018 года. 7-га лютага 2018 году, праз месяц пасля арышту Аюба, я занёс ў расійскую амбасаду зварот ад беларускіх праваабаронцаў з патрабаваньнем вызваліць Аюба Ціціева. Расійская амбасада ў Менску, новы вялізны комплекс на Новавіленскай, з будынкамі і будыначкамі, налепленымі вежамі і вежкамі, з калонамі-растапыркамі на фасадзе, стаіць схаваны за высокім плотам. Я пазваніў у фортку, спыталіся ў чым справа. Сказаў, што прынёс зварот да Пуціна. Па той бок памаўчалі з поўхвіліны, потым сказалі, каб прысылаў па пошце. Не, адмовіўся я, трэба перадаць сёньня. Там ізноў памаўчалі, потым усё ж такі пагадзіліся: падыйдзіце да прапускнога бюро і аддайце. Я зайшоў усярэдзіну і перадаў наш зварот нейкаму служываму. Адказу на яго я так і не атрымаў.

Як паведамляе CityDog.by, у Дзень святога Валянціна ў ТРЦ ​​Dana Mall у Мінску планавалася правядзенне сусветнага флэшмобу за мір без гвалту - One Billion Rising. Але ён не пройдзе - у ГУУС акцыю забаранілі.

Как сообщает CityDog.by, в День святого Валентина в ТРЦ Dana Mall в Минске планировалось проведение мирового флешмоба за мир без насилия – One Billion Rising. Но он не пройдет – в ГУВД акцию запретили.

Марына Золатава. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

Фота Радыё Свабода На адрас журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага прыйшоў чарговы пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП ( (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пікантнасць сітуацыіі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін. У інтарэсах асабістай бяспекі краіну знаходжання уцякач пакуль не называе.

Акцыя пратэсту ў Віцебску 26 лютага 2017 года. У Віцебску зьмяніўся парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, паведамляецца на сайце vitebskspring.org. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на свой зварот да гарадзкіх уладаў праваабаронца Леанід Сьвецік