Андрэй Войніч. Фота з сацыяльных сетак Як піша палітык Павел Севярынец у фэйсбуку, затрыманы актывіст, абаронца Курапатаў Андрусь Войніч. Цяпер ён знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна. Як паведаміў Павел Севярынец "Вясне", сувязі з ім пакуль няма.

Прычыны і абставіны затрымання ўдакладняюцца.

Таксама вядома, што Войніча затрымлівалі год таму на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску.

Гэта ўжо трэцяе затрыманне, пра якое стала вядома праваабаронцам раніцай 20 сакавіка. Таксама затрыманыя былы палітвязень Зміцер Паліенка і блогер з Акцябрскага Андрэй Павук.

Крыніца: Абаронцу Курапатаў забралі ў РУУС Маскоўскага раёна