Журналіст Алесь Дзянісаў Вядомы гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў ужо не першы раз трапляе ў поле зроку праваахоўнікаў. Яшчэ зусім нядаўна яго вінавацілі ў рэпосце непажаданых матэрыялаў, зараз склалі пратакол за выраб інфармацыйных матэрыялаў.

Алесь Бяляцкі. Фота Волі Афіцэравай, “НН». Алесь Бяляцкі мог з’ехаць за мяжу, але прынцыпова застаўся на радзіме, хоць і ведаў, што яго чакае калонія. Пісаць прашэнне аб памілаванні ён гэтаксама прынцыпова адмовіўся.

Пляцоўка "Тэрыторыя правоў". Грамадска-палітычных актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў запрашаюць прыняць удзел у абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 28 студзеня на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.

Сёлета кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. Кампанія была распачатая 26 студзеня 2009 года Праваабарончым цэнтрам “Вясна” сумесна з Беларускім Хельсінкскім камітэтам і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International. Мэтай кампаніі стала спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. У 2018 годзе кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” стала лаўрэтам Нацыянальнай праваабарончай дзейнасці ў намінацыі “Кампанія/ініцыятыва года”.

Наста Гусева. Фота ПЦ "Вясна" Суткі без ежы і вады, адсутнасць медыцынскай дапамогі і магчымасці схадзіць у туалет, а таксама здзекі, абразы і пагрозы - усё гэта давялося перажыць Анастасіі Гусевой, падазронай па новай справе аб графіці, падчас свайго трохсуткавага затрымання. Дзяўчына звярнулася ў ПЦ "Вясна" і падрабязна распавяла пра жорсткі і бесчалавечным абыходжанні з боку супрацоўнікаў ІЧУ Мінскага ГУУС і Заводскага РАУС.

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка. Фота з фэйсбуку Як паведамляе "Новы час", Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі раніцай 25 студзеня пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС Маскоўскага раёна, а потым на суд.

У 2018 годзе юрыстамі ГА "Экадом", якія спецыялізуюцца ў сферы экалагічнага правы і сістэматычна праводзяць маніторынг правапрымяняльнай практыкі па рэалізацыі экалагічных правоў, было праведзена даследаванне пытання доступу да экалагічнай інфармацыі грамадскасцю.

Уладзімір Вялічкін. "У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”,  –  гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. На незалежных журналістаў з Брэста Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву складзена чатыры пратаколы, паведамляюць naviny.by. Супрацоўнік Ленінскага РАУС Артур Жыдкоў, які, па словах Ляўчука, склаў пратаколы, не папярэдзіўшы журналістаў, прызначыў судовае паседжаньне на 25 студзеня.

Снегавік, з-за якога завялі справу. Фота з сайта b-g.by У Брэсцкім РАУС 23 студзеня ў дачыненні да актывісткі Юліі Нічыпарук быў складзены пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП "Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляе "Брэсцкая газета".