Сталі ахвярай міліцэйскага свавольства? Суддзя заплюшчыщ вочы на парушэнні працэсуальных дзеянняў і вынес рашэнне не на вашу карысць? Вас затрымалі міліцыянеры, не давалі вады і не пускалі ў туалет? У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое Камітэт па правах чалавека, як туды паскардзіцца на Беларусь і які для гэтага трэба пракласці шлях.

Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".

Валянцін Стэфановіч Следчы камітэт не палічыў патрэбным разгледзець заяву "Вясны" за подпісам праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб здзейсненым злачынстве ў парадку, прадугледжаным арт. 174 КПК.

Фота: realbrest.by Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін 1 лютага пакінуў заяву старшыні суда Ленінскага раёна г.Брэста. П. Баброўскаму аб парушэнні правоў грамадзян, якіх не дапусцілі на адкрыты судовы працэс.

Іллюстрацыйнае фота Як піша mspring.online, у ліпені 2018 году жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №15, звярнулася ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС і папрасіла даць ёй інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.

У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Праваабаронцы сабраліся на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, каб ацаніць змены ў Закон на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, паразважалі наконт доступу да права на свабоду мірных сходаў у Беларусі, і якія "падводныя камяні" могуць узнікнуць з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.  Праваабаронцы з рэгіёнаў Алёна Маслюкова, Аляксей Колчын, Віктар Сазонаў, Сяржук Русецкі падзяліліся досведам у правядзенні масавых мерапрыемстваў у сваіх гарадах: Светлагорску, Магілёве, Гродна, Бярозе, абмяркавалі, з якімі праблема сутыкаюцца яны.

Журналіст Алесь Дзянісаў У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава. Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 1 лютага ў пятніцу ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

Аляксей Васілюк. Фота з адкрытых крыніц Не так даўно светлагорскія грамадскія актывісты зафіксавалі чарговы непрыемны інцыдэнт, звязаны з дзейнасцю завода беленай цэлюлозы: з тэрыторыі завода адбыўся моцны сліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па каналізацыйнай трубе ў Бярэзіну. Фатаграфіі і відэа інцыдэнту зрабілі шырокі рэзананс, і пра праблему светлагорскага ЗБЦ пачалі казаць і ва Ўкраіне.

Затрыманне АМАПам на вуліцы Мінска. Фота: "Наша Ніва". Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.