Аляксандр Кабанаў У нядзелю а 8 гадзіны раніцы стала вядома, што ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Александра Кабанава. Як вынікае са стрыма з фэйсбука, яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў Брэсце 10 лютага. Для атрымання паказанняў яго завезлі ў Бярозаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дадаткова паведамілі яму, што яго хочуць апытаць пакуль у якасці сведкі.

Уладзімір Вялічкін. Фота - "Радыё Рацыя" У Берасці сёння затрыманы праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Папрэдне вядома, што  дадому да яго  супрацоўнікі міліці прышлі 15 лютага., але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу. 

Вячаслаў Сырыца і Аляксандр Вайцешык. Пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрахін апратэставаў у Мінскім абласным судзе рашэнне суда Нясвіжскага раёна, які яшчэ ў жніўні 2018 года абавязаў старшыню агракамбіната “Сноў” аплаціць кампенсацыю ветэрану працы Сырыцы, а таксама вярнуць яму званне Ганаровага працаўніка. Жнівеньскае рашэнне адменена, а справа накіравана на новы разгляд іншым суддзёй. Пра гэта стала вядома правабааронцы Сяргею Гоўшы.

Марына Золатава ля суда. Фота: ПЦ "Вясна" Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 15 лютага, у судзе працягнецца допыт супрацоўнікаў парталу TUT.BY: Ганны Рудэнка, Галіны Уласік і Ганны Калтыгінай.

У аўторак,12 лютага, на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, сустрэча з пісьменнікамі, якія зазналі турэмнае зняволенне: Алесем Бяляцкім, Уладзімерам Някляевым і Змітром Драздом, прэзентацыя новай кнігі Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі” і нефармальная размова за кубкам гарбаты ці кавы.

Каля ўваходу ў школу, у якой вучацца мае дзеці, вісіць невялікая, малапрыкметная шыльдачка з фотаздымкам – у гэтай школе ў 1977 -1979 гадах вучыўся Бахановіч Ігар Яўгеньевіч, які 12 лютага 1982 года гераічна загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны доўг у Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. З шыльды глядзіць малады, прыгожы хлопец. Усяго некалькі радкоў… 15 лютага спаўняецца трыдцаць гадоў заканчэння вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Гэта была апошняя для беларусаў вайна – вайна, якая ўнесла жыцці 771 суайчынніка, а 12 чалавек дагэтуль лічацца зніклымі без звестак. Усяго за дзевяць гадоў вайны больш за 30 тысяч нашых землякоў прынялі ў ёй удзел. У гадавіну вываду войскаў будзе казацца шмат словаў пра выкананы доўг, пра вернасць прысяге, пра гераізм… пусты афіцыёз не прашто.  Так, быў там і гераізм, і вернасць прысяге, але ў той жа час былі і масавыя знішчэнні афганскіх аулаў, забойствы мірных жыхароў і жудасная дзедаўшчына ў вайсковых частках.

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна". Цэнтральны апарат Следчага камітэта адмяніў пастанову УСК па Заводскаму раёну Мінска аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця амапаўцамі ў навагоднюю нос акторкі Святланы Сакалоўскай.

Марына Золатава ў судзе. Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца ў 10 гадзін раніцы 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу. Спецыяльна для працэсу знайшлі судовую залю на 170 чалавек.

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях. Іск аб абароне гонара, годнасці і дзелавой рэпутацыі быў пададзены да сайта belnovosti.by.