- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь аператыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрымання грамадзян цыганскай нацянальнасці 16 траўня ў Магілёве.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які вядзе прававы блог у "БелГазеце", разважае пра падзеі, звязаных з масавымі неабгрунтаванымі затрыманнямі сілавымі структурамі прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнай меншасці.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ адна ўдзельніца несанкцыянаванага “Чарнобыльскага шляху" была пакараная штрафам 30 траўня. Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскі аштрафаваў сустаршыню ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
30 мая ў 14.00 у Кіеўскім скверы пачаўся мітынг руху "Маці 328" за змякчэнне пакарання па "наркатычных" артыкулах. Гэта першае санкцыянаванае мерапрыемства, якое атрымалася арганізаваць у выніку двухгадовых спробаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Павал Левінаў звярнуўся да судзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з просьбай адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Ён звярнуўся да іх пасля таго, калі дазнаўся, што ў аблсуд паступіла на разгляд справа 50-гадовага Віктара Паўлава, якога абвінавачваюць у забойстве з асаблівай лютасцю (ч.2 арт.139 КК) і разбоі з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў (ч.3 арт.207 КК). Па выніках разгляду гэтай справы мужчыне можа быць вынесены смяротны прысуд — расстрэл.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў (№3608 / 2019 і №3609 / 2019) скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта 29 траўня афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік, юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні, піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 15 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея НДА Беларусі 1 чэрвеня арганізоўвае вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”, дзе можна будзе пазнаёміцца з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі. Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца і пісьменьніца Паліна Сьцепаненка ўпершыню расказала ў інтэрвію Свабодзе пра тое, як стваралася кніга «Трагедыя на Нямізе».