Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", у Ганцавічах дзевятага ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.
«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», – адзначыў Ігар Кулей.
Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.
Кіраваў затрыманнем старэйшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.
Будзе дапаўняцца.