Аляксандр Марачэўскі ў судзе. Фота: "Берасцейская Вясна". Суд Ленінскага раёна Берасця 22 траўня пакараў штрафам экалагічнага актывіста,  вайсковага пенсіянера, які служыў у Манголіі і Афганістане, Аляксандра Марачэўскага паводле ч.1 арт.23.34 КаАП штрафам у памеры 10 базавых велічынь.

Пол і гендэр – гэта розныя паняцці? Навошта патрэбныя гендэрныя адрозненні? Што наогул такое гендэр? Валанцёры «Магілёўскай вясны» запрашаюць вас даведацца аб гэтым больш.  

Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова (злева). Фота ПЦ "Вясна" 22 траўня светлагорскія экалагічныя актывісты Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова (якая акрамя гэтага з'яўляецца праваабаронцай) з дапамогай Праваабарончага цэнтру "Вясна” падалі скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнні Светлагорскага раённага суда і Гомельскага абласнога суда аб адміністрацыйным пакаранні па ч.1 Арт. 23.34 КоАП РБ.

Уладзімер Траўтэр. Фота "Радыё Свабода" УУС Гомельскага аблвыканкаму адказала на скаргу жыхара Буда-Кашалёўскага раёну, грамадзяніна Расіі Ўладзімера Траўтэра, якога высылаюць з краіны. Абласная міліцыя не знайшла падстаў адмяніць рашэньне аб высылцы, паведамляе "Гомельская Вясна".

Ілюстратыўнае фота. Міжнародная канферэнцыя «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.

Ранкам 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Брэста завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд па месцы пражывання. Пра гэта стала вядома "Берасцейскай Вясне".

Таццяна Караткевіч прадстаўляе даклад «Мадэляванне дэінстытуалізацыі дома-інтэрната для дзяцей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця» Офіс па правах людзей з інваліднасцю 21 мая правёў у Мінску канферэнцыю «Дэінстытуалізацыя і праблемы псіхічнага здароўя ў Беларусі: перспектывы, выклікі і поспехі".

Сяргей Чалы. Фота: TYT.BY У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня прайшоў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да эканаміста-аналітыка Сяргея Чалага. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле  ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка. Пачатак судовага паседжання ў 10-30.

Ушанаванне памяці героеў і ахвяраў Другой сусветнай вайны. Фота "Радыё Рацыя" Актывістка Вольга Нікалайчык атрымала пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі ўшанавання памяці героеў і ахвяраў Другой сусветнай вайны, якая прайшла восьмага траўня на Вайсковых могілках у Мінску.

Пілігрымка ў Будслаў. Фота Catholic.by Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, паведамляе сайт catholic.by.