- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Віцебская Вясна", Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апеляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч. 2 арт. 188 КК). Скарга пакінутая без задавальнення, а прысуд – без зменаў.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала праект закона аб прыпыненні смяротнага пакарання. Яна распавяла Еўрарадыё, што пакуль праект закона быў дасланы для азнаямлення ў Міністэрства юстыцыі і МУС:
- Катэгорыя: Вясна
Юрысты "Вясны" вырашылі разабрацца на практыцы, ці можна выключыць інфармацыйныя матэрыялы з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, як гэта зрабіць і ці рэальна наогул.
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі 18 ліпеня прэзентавалі ў Мінску агляд “Змены прававога становішча некамерцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі” за першае паўгоддзе 2019 года. Дата прэзентацыі была выбраная невыпадкова, бо 18 ліпеня – апошні дзень, калі юрыдычна дзейнічае артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса – “Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці”.
- Катэгорыя: Вясна
Учора, 18 ліпеня, ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень выбітнага праваабаронца Нельсана Мандэлы. Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да гэтага дня спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які прысвечаны палітычна матываваным крымінальным пераследам актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі. "Вясноўцы" па ўсё Беларусі правялі інфармацыйную акцыю з раздачай асобнікаў газет. І вось што з гэтага атрымалася. У Гомелі раздачай спецвыпуска адзначылі Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы праваабаронцы “Вясны” Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка, а таксама актывістка Марыя Тарасенка. Як адзначаюць праваабаронцы, дождж не стаў перашкодаў для правядзення інфармацыйнай акцыі: у найбольш людных месцах Гомеля было раздана звыш 500 асобнікаў спецвыпуску.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ёсць смяротнае пакаранне. Толькі за апошнія тры гады наша краіна ад нашага імя расстраляла 12 чалавек. Хтосьці лічыць, што забіць забойцу справядліва. Інтэрнэт-часопіс пра Мінск CityDog.by паспрабаваў разабрацца з самымі распаўсюджанымі аргументамі за смяротнае пакаранне.У гэтым відэа — рэальныя гісторыі беларусаў. Што адчуваюць сваякі асуджаных і пакараных? Чаму «гуманней расстраляць, чым усё жыццё трымаць у турме» — так сабе аргумент? Глядзіце самі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, крымінальная справа актывіста анархічнага руху Зьмітра Паліенкі ў пачатку ліпеня была перададзеная ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачанне могуць дапоўніць.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды. Сёлета спаўняецца 101 год з дня нараджэння першага цёмнаскурага прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за барацьбу супраць расавай дыскрымінацыі — апартэіду. Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі да Міжнароднага дня Нельсана Мандэлы спецвыпуск газеты “Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску. Спецвыпуск прысвечаны беларускім палітвязням і крымінальнаму пераследу з палітычным падтэкстам ў Беларусі. У ім аўтары распавядаюць пра палітычна матываваныя крымінальныя справы лідараў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. А юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка нагадвае гісторыю беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага.