Высновы: • На працягу месяца ў месцах пазбаўлення волі працягваў знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны;

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій). Фота: Радыё Свабода Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція). 

Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна. У берасцейскіх судах 3 чэрвеня адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў праціўнікаў акумулятарнага завода Эдуарда Сіліцкага, Яўгена Саўчука і блогера Сяргея Пятрухіна.

Васіль Завадскі. Фота: humanrightshouse.org Васіль Завадскі – чалавек, чыя гісторыя жыцця падобная да прытчы. Дваццаць чатыры гады ў сістэме, амаль год уласнага зняволення. І як вынік – праваабарончая свядомасць, жаданне рабіць свет больш справядлівым і чалавечным.

Аляксандр Казлянка. Фота: "Берасцейская Вясна". У cудзе Ленінскага раёна Берасця 31 траўня разглядалася справа экалагічнага актывіста Аляксандра Казлянкі.

Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна. На плошчы Леніна ў Берасці 2 чэрвеня адбылося “кармленне галубоў” – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода.

У Мінску ў першы дзень лета Асамблея НДА Беларусі правяла вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці. Цягам дня на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК16 праходзілі лекцыі, майстар-класы, дыскусіі на тэмы экалогіі, гендэру, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Чарговая неадназначная сітуацыя адбылася з мінчуком і «камісіяй па дармаедах». Аляксандр Баранаў паскардзіўся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на тое, што камісія па працы з працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска парушыла яго правы, змясціўшы дадзеныя мінчука ў «базу дармаедаў» на першы квартал 2019-га года, без законных на тое падставаў. Гэтая даволі распаўсюджаная ў Беларусі сітуацыя добра дэманструе безгрунтоўнасць сваёй першапачатковай ідэі дзяржавы прымусіць усіх працаваць. Ілюстрацыйны фота. Крыніца: TUT.BY

Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням. Як правіла, раследаванне смерцяў цягнецца гадамі, Следчы камітэт шматразова адмаўляе ва ўзбуджэнні крымінальных справаў у дачыненні да міліцыянераў, і вінаватыя ў смерцях арыштантаў застаюцца беспакаранымі. Так адбылося два гады таму ў Брэсце, дзе міліцыяй быў затрыманы Андрэй Тарасенка каля кавярні “На Ясеневай”.

У мінскім Кіеўскім скверы 30 траўня 2019 года прайшоў мірны сход, прысвечаны дэкрыміналізацыі і рэформе артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.