- Катэгорыя: Вясна
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук атрымаў адказ на сваю заяву ў Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Павук прасіў знайсці асобу, якая ад яго імя дасылала ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда.
- Катэгорыя: Вясна
Апошняя частка міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла 4 чэрвеня ў Мінску, была прысвечаная праблемам заканадаўчага рэгулявання і барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і дзейнасцю экстрэмісцкіх арганізацый. Першы дакладчык панэлі, юрыст Праваабарочага цэнтра Вясна” Павел Сапелка адзначыў, што пераслед за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў толькі ў апошні час стаў набываць масавы характар, што запатрабавала пераасэнсавання падыходаў праваабаронцаў да праблемы.
- Катэгорыя: Вясна
Другая панэль «Барацьба з экстрэмізмам у Расіі і краінах СНД» ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» пачалася з выступу міжнароднай эксперткі Сашы Кулаевай.
- Катэгорыя: Вясна
Ад пачатку 2019 году актывіста Барыса Хамайду затрымлівалі каля “сіняга дому” ў Віцебску тройчы – напярэдадні Дня Канстытуцыі, на Дзень Волі і 30 красавіка, піша "Віцебская Вясна". Ва ўсіх трох выпадках на яго складалі пратаколы за загрувашчванне вуліцы (арт. 21.14 КаАП). Як стала вядома, дзве адміністрацыйныя справы супраць Хамайды ўжо спыненыя.
- Катэгорыя: Вясна
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 4 чэрвеня распачалася міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Канферэнцыя праходзіць у форме тэматычных панэляў. На адкрыцці канферэнцыі праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначыў, што праваабарончую супольнасць непакоіць павелічэнне выпадкаў прыцягнення грамадзян да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны, які быў змешчаны на 3 месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), па выхадзе у чарговы раз адмовіўся ад накіравання ў свой атрад, за што атрымаў чарговае пакаранне. 21 траўня яго змясцілі на 9 дзён у штрафны ізалятар.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь аператыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрымання грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня ў Магілёве.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Брэсцкага раёна 3 чэрвеня, нягледзячы на непераканаўчыя доказы супрацоўнікаў міліцыі, зафіксаваныя ў пратаколе правапарушэння, вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.34 КаАП экалагічнага актывіста Эдуарда Сіліцкага.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі прыняў удзел у дыскусіі «Сіла бяссільных. Барацьба за правы чалавека» ў межах міжнароднага форуму, прысвечанага тэме трансфармацыі ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральна-ўсходняй Еўропы і яе выніках праз 30 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Пухавічскага раёна 3 чэрвеня прысудзіў пяць базавых штрафу пісьменніку і паэту Славаміру Адамовічу за твор «Ніколі не пытайся, адкуль я».