Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.
Дзмітрыя Паліенку вінавацяць па чатырох артыкулах (пяці эпізодах) Крымінальнага кодэкса РБ:
ч. 3 арт. 339 — распыленне пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы;
арт. 341 — нанясенне графіці ў Курапатах і на будынак на вуліцы Ахоцкай;
ч. 1 арт. 130 — распальванне варожасці да супрацоўнікаў міліцыі ў размешчаным на youtube відэароліку;
арт. 369 — абраза міністра (былога) МУС Ігара Шуневіча ў відэароліку.
Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў. Судовыя пасяджэнні абвясцілі закрытымі.
Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў
Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.
У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам