- Катэгорыя: Вясна
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання ў Мінску адбыўся кінапрагляд фільма “Свабодныя людзі”, арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Амбасадай Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед. Рашэнне Нобелеўскі камітэт абвясціў сёння, 11 кастрычніка. Узнагарода прысуджаецца за ўклад ва ўмацаванне міру на планеце, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, што абласныя суды перасталі публікаваць рашэнні, прынятыя імі ў ходзе разгляду паступілі падчас выбарчай кампаніі скаргаў. Хоць такі абавязак прадугледжаны заканадаўствам.
- Катэгорыя: Вясна
Бабруйская гарадская арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі падала ў суд на адміністрацыю Ленінскага раёна горада з нагоды неўключэння прадстаўнікоў АГП ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
- Катэгорыя: Вясна
Амбасадары еўрапейскіх краін і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу выказваюцца ў падтрымку ўвядзення мараторыя супраць смяротнага пакарання і далучаюцца да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі ў цішотках з лагатыпамі кампаніі зладзілі флэшмоб на ганках амбасады. А амбасадарка Жаклін Перкінс у відэазвароце заклікала ўлады Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб адмене смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў перадаў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду 14 маек з надпісам “Правасуддзе без забойства”. Такім чынам ён нагадаў суддзям пра Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца сёння – 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
8 кастрычніка ў Полацку прайшло чарговае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Полацкай-Сельскай выбарчай акругі №28, у якую назіральніца Валянціна Болбат накіравала заяву з просьбай прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў. У сваёй заяве назіральніца спасылалася на арт. 13 Выбарчага кодэкса, які прадугледжвае галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Паколькі па 28 акрузе подпісы збіраліся толькі за старшыню Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука, і іх колькасць склала амаль 12 тысяч, Валянціна Болбат не стала чакаць пісьмовага адказу на сваю заяву, а наўпрост патэлефанавала ў камісію, каб даведавацца пра вынік яе разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 10 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы “Вясны” ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання правялі традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай тэматычнага спецвыпуска газеты “Народная Воля”. У гэтым годзе Тыдзень прайшоў пад лозунгам “Правасуддзе без забойства”. Глядзіце, як гэта было ў Мінску і рэгіёнах, у нашым вялікім фотарэпартажы.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу “Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”. У ім прынялі ўдзел праваабаронца Алесь Бяляцкі, паэт і журналіст Сяргей Сыс, літаратуразнаўца Паліна Сцепаненка, а мадэратарам выступіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу “Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”. У ім прынялі ўдзел праваабаронца Алесь Бяляцкі, паэт і журналіст Сяргей Сыс, літаратуразнаўца Паліна Сцепаненка, а мадэратарам выступіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Таццяна Нядбай, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, распавяла пра тое, як прыйшла думка зладзіць такое мерапрыемства: