- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі і накіравалі Спецдакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецдакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднага выказвання і Спецдакладчыку па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі паведамленні па факту затрыманняў і шматразовых арыштаў блогераў Сяргея Ціханоўскага і Дзмітрыя Казлова.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр “Вясна” вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэнняў, якія выкарыстоўваюцца для палітычна-матываванага пераследу грамадзян. Па меркаванні праваабаронцаў такімі звычайна з’яўляюцца артыкулы 23.34 КаАП (арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), ч. 2 арт. 22.9 КаАП (праца журналістаў без акрэдытацыі), 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы), 17.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і іншыя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна працягваецца судовае паседжанне над блогерам Мікалаем Маслоўскім, якое раней было перанесена з 9 студзеня. Суддзя – Ала Скуратовіч.
- Катэгорыя: Вясна
У сваім 652-старонкавым Сусветным дакладзе – 2020 (30-е выданне) Human Rights Watch прыводзіць агляд сітуацыі з правамі чалавека амаль у 100 краінах, у тым ліку і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Пастанову ад прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці вынес суддзя Лаўрыновіч.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска плануюцца працэсы над удзельнікамі акцыі за незалежнасць, што прайшла ў Віцебску 29 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Блогера Змітра Казлова, вядомага як «Шэры кот», трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту, цытуе Радыё Свабодасловы ягонай знаёмай Паліны Сцепаненкі.
- Катэгорыя: Вясна
За ўдзел у снежаньcкіх антыінтэграцыйных акцыях адміністрацыйнымі арыштамі па арт.23.34 КаАП пакаралі адзіннаццаць чалавек. Гэтыя людзі публічна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю за захаванне суверэнітэту Беларусі і рэалізоўвалі права на мірны сход.
- Катэгорыя: Вясна
Ліпень 2011 года быў для мяне напружаным і трывожным. Ужо быў я выкліканы ў падатковую інспекцыю, дзе мне паказалі ксеракопіі з рахунка літоўскага банку, куды прыходзілі грошы на дзейнасьць Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ужо пачалася перапіска з падатковай, дзе я прасіў патлумачыць, якім чынам гэтыя паперы аказаліся ў іх, здагадваючыся, што яны былі выкрадзеныя КГБ, а таксама адпісаўся, што гэта грошы не мае асабістыя, таму па беларускім заканадаўстве плаціць зь іх падаткі я зусім не павінен. Тым ня меньш, як распавёў мне адвакат Зьміцер, да якога я адразу зьвярнуўся, на гэтых паперах зь літоўскага банку стаяла пячатка ДФР – Дэпартаменту фінансавых разсьледваньняў. Гэта значыць, што ДФР, які меў права праводзіць сьледства, мог затрымаць мяне ў любы момант: нават яшчэ да заканчэньня перапіскі з падатковай інспекцыяй і яе высноваў, павінен я плаціць гэтыя падаткі ці не.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 14 студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна. У судовай залі прысутнічала 11 чалавек: журналісты, праваабаронцы і грамадскія актывісты.