Калаж spring96.org Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" сястра асуджаных да смяротнага пакарання 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых, адвакат Станіслава пасля сустрэчы з падабаронным распавяла пра ціск на яго. Браты Косцевы знаходзяцца зараз у магілёўскай турме №4.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка абскардзіў рашэнне Фрунзенскага РУУС аб адмове ва ўзбуджэнні справы ў дачыненні да членаў выбарчай камісіі.

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Паводле звестак праваабаронцы Паўла Левінава, відэаблогер Дзмітрый Казлоў, вядомы пад нікам “Шэры Кот”, ужо тройчы асуджаны за кратамі паводле ч.3 арт.23.34 КоАП. Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Суды Партызанскага і Ленінскага раёнаў Менску 20 студзеня разглядалі справы лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка і лідэра «Народнай грамады» Міколы Статкевіча, піша "Радыё Свабода".

Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода" Каля офіса Праваабарончага цэнтру "Вясна" затрыманы актывісты "Маладога фронту" Дзяніс і Максім Урбановіч. Гэта адбылося каля 12.30 дня 20 студзеня. 

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак. Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня  міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месьціцца ў ізарятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсьціна.

Камітэт па правах дзіцяці ААН 20 студзеня разгледзіць на 83-й сесіі даклад Беларусі аб выкананні Канвенцыі па правах дзіцяці. У Жэневе ўрадавая дэлегацыя прадставіць афіцыйны даклад Беларусі, а альтэрнатыўны — Кацярына Дамаева з асветніцкай прыватнай установы "Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Леванія»". Упершыню альтэрнатыўны даклад будзе прадстаўлены ў Камітэце па правах дзіцяці ААН.

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска. Фота з сайта ctv.by Пракуратура Першамайскага раёна перанакіравала зварот затрыманага 15 снежня па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку Ягора М. начальніку Першамайскага раённага аддзела СК для арганізацыі праверкі па факце здзяйснення старэйшым оперупаўнаважаным АУС Першамайскага РУУС г. Мінска Літвіненкам Я.С. заведама незаконнага, на думку заяўніка, затрымання.

Падчас судовага канвеера, які пачаўся 26 снежня над удзельнікамі антыінтэграцыйныя мітынгаў, грамадская прыёмная "Вясны" актыўна аказвае ім юрыдычную дапамогу. І пачынаецца яна з самых ранніх этапаў.

Смяротны прысуд братам 19-гадоваму Станіславу і 21-гадоваму Іллю Косцевым быў вынесены 10 студзеня на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, у горадзе, дзе адбылася трагедыя. Іх абвінавачвалі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэнні вышэйшай меры пакарання — расстрэлу, вынес суддзя Міхаіл Мельнікаў. Адметна тое, што год таму з розніцай у адзін дзень гэты ж суддзя ў Бабруйску вынес смяротны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Гэты прысуд быў прыведзены ў выкананне менш чым праз год — 17 снежня. Гэты судовы працэс стаў паказальным для ўсёй Беларусі. Нягледзячы на шматлікія хадайніцтвы з боку абвінавачаных і іх сястры Ганны, суд быў адкрытым. Судовая калегія нават дазволіла журналістам і прысутным здымаць на відэа абвяшчэнне прысуду. Калі суддзя Мельнікаў зачытваў, што Косцевы асуджаюцца да вышэйшай меры пакарання — ў зале людзі пляскалі ў далоні.