- Катэгорыя: Вясна
Чацвёртага снежня ў Полацку актывісты «Народнай грамады» зладзілі пікет у падтрымку незалежнасці Беларусі. Неўзабаве іх пачала расшукваць міліцыя Полацка.
- Катэгорыя: Вясна
У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман. У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман да выдання “Бобруйский курьер”. Сёння – вынесенае рашэнне. І яно не на карысць інтэрнэт-выдання.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе MSPRING.ONLINE,15 студзеня сябры грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў і кіраўніцтва магілёўскай турмы №4 сустрэліся з Пятром Кучурай. Апошні на працягу некалькіх гадоў падвяргаўся здзекам у розных папраўчых установах. Ён паведаміў, што калі адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №15 г. Магілёва, яму намёкамі параілі пакончыць з сабой. Пётр Кучура асуджаны на 18 гадоў за наўмыснае забойства дзяржінспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету. Суд прыйшоў да высновы, што мужчына займаўся браканьерствам, а калі ўбачыў інспектара – застрэліў яго. 16 гадоў тэрміну Кучура ужо адбыў. Значную частку часу ён правёў у магілёўскай калоніі №15. Улетку 2019 года яго перавялі ў больш суровыя ўмовы – у мясцовую турму №4.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў 16 студзеня яшчэ двух удзельнікаў пікету, які адбыўся ў Віцебску 29 снежня 2019 году. Наталля Трошчанка аштрафаваная на 24 базавыя велічыні, Юры Мазкоў – на 22 базавыя. Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", днём раней суд аштрафаваў на 25 базавых велічынь Алега Паўлава.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» накіравалі спецдакладчыкам ААН апавяшчэнне аб парушэнні права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркавання сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” зрабілі вынікі, што сітуацыя ў Беларусі ў галіне правоў чалавека ў мінулым годзе застаецца стабільна кепскай. Гэта адбываецца, у першую чаргу, у выніку фактычнай адсутнасці значных сістэмных зменаў, у тым ліку, заканадаўчых. Нягледзячы на тое, што ўзровень рэпрэсій у краіне ў параўнанні з 2018 годам крыху знізіўся, на жаль, істотных сістэмных зменаў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў не адбылося. Праваабаронцы адзначылі толькі адзіную пазітыўную змену ў 2019 годзе — адмена крымінальнага артыкула 193.1, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных аб'яднанняў, партый і фондаў. Не было заўважана і прадуктыўнага якаснага ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі праваабарончай супольнасці і дзяржавы. Адзінкавыя кантакты насілі несістэмны характар і не прывялі да паўнавартаснага дыялогу па актуальным праваабарончым парадку дня. Так і не былі створаны нацыянальныя інстытуты па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
20 студзеня Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае на занятак — першы ў новым, 2020 годзе. Разам з праваабаронцам ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам вы зможаце ацаніць сітуацыю з правамі чалавека у Беларусі за 2019 год. У выніку — даведаецеся, што дакладна адказваць родным і сябрам на пытанні пра правы чалавека, а таксама вывучыце новыя словы і пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі аднавілі папярэдняе расследаванне па факце знікнення ў верасні 1999 годзе апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, паведамляе euroradio.fm. Мяркуецца, што падставай для гэтага сталі нядаўнія прызнанні былога спецназаўца Юрыя Гараўскага, які ўцёк на Захад.
- Катэгорыя: Вясна
Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.