- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 21 студзеня, у судзе Партызанскага раёна г. Мінска прызначаны два суды над палітыкам, лідарам руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Яго, як і многіх іншых актывістаў, судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Судовыя працэсы паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП прызначаныя на 9:30 і 10:00 пад старшынствам розных суддзяў: Анатоля Барысёнка і Наталлі Дзядковай.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Пяшко падаў 22 студзеня заяўку ў Гомельскі гарвыканкам на правядзенне пратэстнай акцыі, падчас якой плануе прыцягнуць увагу грамадскасці да немагчымасці правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст з Вілейкі Андрэй Кудзік 22 студзеня атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску 20 і 21 снежня 2019 года. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Вілейскага раёна Алена Ахметава.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёну г. Мінску аштрафаваў Кансэрватыўна-хрысціянскую партыю БНФ па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзеннем масавае мерапрыемстваў) на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) за неаплату паслугаў міліцыі за ахову акцыі на Дзяды ў 2019 годзе, піша naviny.by. Паводле праваабаронцаў "Вясны", гэта першы выпадак, калі палітычную партыю штрафуюць па адноўленаму артыкулу 23.34 КаАП. Партыя ладзіла шэсце ў Курапаты і мітынг там 3 лістапада 2019 года, а таксама акцыю ў Лошыцкім Яры 10 лістапада. Абедзве акцыі былі санкцыянаваныя мінскімі ўладамі. Падчас акцыяў затрыманняў не было.
- Катэгорыя: Вясна
Мікалая Саляніка, якога забралі з будынку Гарадзенскага абласнога суда людзі ў маскамі на тварах, цэлую ноч утрымлівалі ў РАУСах і ІЧУ. Нягледзячы на тое, што Салянік з'ўяляецца інвалідам другой групы і ў яго хворае сэрца.
- Катэгорыя: Вясна
Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, на яе склалі новы адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у снежанькіх антыінтэграцыйных акцыях. Новы суд прызначаны на панядзелак, 27 студзеня ў 11:00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.
- Катэгорыя: Вясна
Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых, атрымала спатканне з Стасам і Іллёй і пагаварыла з імі.