У Віцебску судзяць мірных пратэстоўцаў: Янушкоўскай – 5 сутак, Філімонавай –1080 рублёў штрафу
3 верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску судзьдзя Ільля Белавус за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве пакараў віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую адміністрацыйным арыштам на 5 содняў. Днём раней суд Першамайскага раёну за ўдзел у мірных шэсьцях аштрафаваў агулам на 40 базавых велічынь яшчэ адну актывістку – Тацяну Філімонаву.
Янушкоўскую аштрафавалі за маханьне сьцягам на бальконе. Але з ізалятару ня выпусьцілі
1 верасьня ў судзе Віцебскага раёну адбыўся суд над вядомай віцебскай актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні, якое актывістка нібыта зладзіла на бальконе аднаго з дамоў на праспэкце Будаўнікоў: трымала ў руках бел-чырвона-белы сьцяг і паказвала знак вікторыі. За гэта пакараная штрафам у памеры 945 рублёў.
Затрыманых удзельнікаў «ланцугу айцішнікаў» судзілі ў ІЧУ – штрафы і папярэджаньне
Суды над затрыманымі 26 чэрвеня ўдзельнікамі ланцугу салідарнасьці, які адбыўся днём раней на праспэкце Будаўнікоў каля ГЦ «Амега», прайшлі ў закрытым рэжыме на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Чатырох віцяблян прызналі вінаватымі паводле арт. 23.34 КаАП: трох пакаралі штрафамі, адну ўдзельніцу папярэдзілі.
Віцебскі аблсуд адправіў справу журналіста “Белсату” Зьмітра Казакевіча на новы разгляд
18 жніўня ў Віцебскім абласным судзе журналіст “Белсату” Зьміцер Казакевіч абскардзіў пастанову суду Першамайскага раёну ад 12 жніўня. Судзьдзя Міхаіл Юрчанка палічыў ягоную віну даказанай і пакараў 10 соднямі адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сёньня судзьдзя Сьвятлана Іванова пастанову суду ніжэйшай інстанцыі адмяніла.
«Гэта страшна!» Справу дзяўчыны, якую затрымалі за велапрабег, вярнулі на дапрацоўку
3 жніўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску меўся адбыцца суд над віцяблянкай Вольгай Бабінскай, якая пасьля затрыманьня 31 ліпеня правяла трое сутак у ізалятары. Дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.1, арт. 23.34) – велапрабегу. Вольгу прывезьлі ў суд толькі пасьля абеду, але разгляд справы так і не адбыўся – матэрыялы вярнулі на дапрацоўку ў міліцыю.