Суд Віцебскага раёну 16 кастрычніка аштрафаваў на 7 базавых велічынь (189 рублёў) жыхарку аграгарадку Кастрычніцкая 56-гадовую Валянціну Крыштопенка – інваліда першай групы. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных маршах пратэсту, якія прайшлі ў Віцебску 4 і 11 кастрычніка, паведамляе TUT.BY.

Паводле пратаколу, 4 кастрычніка журналістка-фрылансерка Алена Шабуня ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці па Маскоўскім праспекце. Была заўважаная ў групе людзей, якія выказвалі свой пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Дапушчанае ёй адміністрацыйнае правапарушэнне кваліфікаванае паводле ч.1. арт. 23.34.

13 верасня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзі Міхаіл Юрчанка і Вераніка Барысава вынеслі шэраг пакаранняў па адміністрацыйных справах паводле арт 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваных шэсцях.

12 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да вядомага віцебскага актывіста, сябра руху «За свабоду» і партыі БНФ Хрыстафора Жаляпава. Суддзя Вераніка Барысава прыняла рашэнне аштрафаваць яго на 7 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП як удзельніка несанкцыянаванай акцыі.

У судах Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў Віцебску 9 кастрычніка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. Віцябляне Аляксей Тамілаў, Юлія Барсукова і Сафіі Цярэнцьевай былі прызнаныя вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафаваныя.