Дырэктара ліцэю судзяць у Віцебску за прычыненьне пашкоджаньняў вучню
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пачаў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні дырэктара Віцебскага палітэхнічнага ліцэю Руслана Вінакурава, які абвінавачваецца ў правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт. 9.1 КаАП РБ (Наўмыснае прычыненьне цялесных пашкоджаньняў). Заяву на дырэктара напісаў у траўні 2020 году 17-гадовы вучань ліцэю, які мае статус сіраты і знаходзіцца пад апекай дзяржавы.
Уладзімера Кійко пасадзілі на 10 сутак за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці»
Каардынатара ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебскай вобласьці Уладзімера Кійко затрымалі 6 ліпеня, калі ён явіўся па позьве ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Пасьля складаньня пратаколу актывіста кінулі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. 7 ліпеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34 КаАП) і пакараў 10 суткамі арышту.
Дзьмітрыя Рыжычэнку аштрафавалі ў Наваполацку за заклік на «ланцуг салідарнасьці»
Судзьдзя Зінаіда Балаболава прысудзіла штраф памерам 10 базавых велічынь Дзьмітрыю Рыжычэнку, сыну вядомай мясцовай актывісткі Вольгі Дамаскінай. Хлопца затрымалі назаўтра пасьля акцыі салідарнасьці, 20-га чэрвеня, і ў міліцыі склалі пратакол за заклікі падтрымаць зьняволеных Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Аляксандра Якушкова асудзілі яшчэ на 12 сутак арышту. Судзьдзя – Белавус
Актывіст «Народнай Грамады» Аляксандар Якушкоў 1 ліпеня меўся выйсьці на волю зь віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе адбываў 10 сутак арышту паводле пастановы суду Кастрычніцкага раёну ад 9 чэрвеня. Але ў дзень вызваленьня яго таемна асудзілі на чарговыя «суткі». На паседжаньне не пусьцілі нават жонку затрыманага.
Суды за салідарнасьць: Саламаненку – 50 базавых, Паўлаву – 40, Севярынец – 35
У сераду 1 ліпеня ў Віцебску прайшлі чарговыя суды над актывістамі за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці». У судзе Першамайскага раёну за нібыта парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34) судзілі валянтэра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксея Саламаненку, актывістку БХД Тацяну Севярынец і віцябляніна Алега Паўлава. Усіх аштрафавалі на буйныя сумы.