«Бачыў, што адбывалася ў ізалятары». Лекара хуткай дапамогі аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Віцебскага раёна 17 верасня разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да лекара хуткай медычнай дапамогі, студэнта 4 курса ВДМУ Уладзіміра Тэна. Яго прызналі вінаватым у правапарушэнні паводле арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 135 рублёў.
Віцебскі актывіст і музыка Уладзімір Булаўскі асуджаны на 8 сутак
Вядомага віцебскага актывіста, музыку, былога каардынатара кампаніі «Будзьма!» у Віцебскай вобласці Уладзіміра Булаўскага прысудзілі 16 верасня да 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах. Актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).
У Віцебску судзілі анколага, музыку і спецназаўца. Працэсы 15 верасня
У Віцебску працягваюць судзіць удзельнікаў мірных маршаў пратэсту. 15 верасня адміністрацыйныя працэсы супраць пратэстоўцаў праходзілі ва ўсіх раённых судах гораду. Між тым, за кратамі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ) знаходзяцца дзясяткі затрыманых у розныя дні паводле арт. 23.34 КаАП.
У Полацку судзяць за прагулкі па горадзе
Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 8 верасня прысудзіў штраф у памеры 5 базавых велічынь Генадзю Бердзянёву. Гэтак палачаніна пакаралі за ўдзел у шэсці па горадзе 30 жніўня. Напярэдадні былі пакараныя яшчэ двое ўдзельнікаў гэтага шэсця.
За фотасэсію на фоне аддзяленьня міліцыі – 540 рублёў штрафу
Віцяблянін Дзьмітрый Каралькоў сфатаграфаваўся 29 ліпеня на фоне будынку аддзяленьня ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Віцебскуз бел-чырвона-белым сьцягам у руках, і за гэта быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь. Суд адбыўся 4 верасьня.