Паводле жонкі айца Аляксея, яго затрымалі каля ГЦ «Грын». Па тэлефоне Аляксей Варанко паспеў паведаміць, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
Пазней з'явіліся звесткі, што затрыманы і пробашч парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску (Білева) ксёндз Віктар Жук. 3 снежня айцец Віктар ездзіў у Расоны, каб падтрымаць на судзе ксяндза Вячаслава Барка, абвінавачанага ў прапагандзе нацысцкай сімволікі. На падставе якіх абвінавачанняў затрымалі самога Віктара Жука – пакуль невядома.
Таксама не маем дакладнай інфармацыі, калі адбудуцца суды над святарамі. Упадабаная практыка апошніх месяцаў – утрымліваць затрыманых за кратамі ІЧУ (СІЗА) 72 гадзіны да суду.
Зміцер Міраш