38-гадовага жыхара Браслава прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – за заклікі да пратэстаў і распаўсюд інфармацыі пра пракурора Браслаўскага раёну, якую суд палічыў ілжывай (арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342). 7 лютага справу Алега Раманчыка разбіраў суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёну ў асобе суддзі Аксаны Табола.

4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебска дырэктара ПУП Аляксандра Міхайлава. Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі з агульным рэжымам. 

2 лютага суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў справу Арцёма Ляшнеўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». У віну 37-гадоваму мужчыне ставілі тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага ДАІшніка Вайцяшонка.

За студзень 2022 года судамі Віцебскай вобласці было прынята 13 пастаноў аб прылічэнні камунікацыйных рэсурсаў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкага кантэнту. Адзін з іх сапраўды вёў прапаганду экстрэмізму, а астатнія 12 былі звязаныя з пратэстнай актыўнасцю, якая ўзнікла па прычыне фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 

За першыя тры тыдні 2022 году рашэннямі судоў Віцебску і Віцебскай вобласці былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 7 інфармацыйных рэсурсаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэнняў можа нанесці значную шкоду дзяржаве або зрабіць немагчымым самое іх выкананне.