Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць у калонію з віцебскай «хіміі»
У Віцебску, у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску прайшоў працэс над фігурантам берасцейскай «карагоднай справы» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з "хіміі" у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень. Дагэтуль, паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Берасця, палітзняволены Сяргей Наліўка адбываў прысуджаны ў красавіку 2021г. тэрмін абмежавання волі (два гады хіміі) у віцебскай ПУАТ №9.
Расійскі суд пастанавіў выправадзіць палітвязня Яну Пінчук у Віцебск
2-гі апеляцыйны суд Пецярбурга 21 ліпеня адмовіў у задавальненні скаргі на рашэнне Генпракуратуры РФ аб выдачы ўраджэнкі Віцебска Яны Пінчук на радзіму. Беларускія ўлады дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна стварыла і вяла апазіцыйны telegram-канал.
Справу супраць журналісткі Ціны Палынскай скасавалі, цяпер ужо канчаткова
Следчы камітэт разбіраў інцыдэнт, які здарыўся ў пачатку чэрвеня – за колькі дзён да прыезду ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. Ціна Палынская напісала з Фэйсбуку каментар з гэтае нагоды, які трапіў на вочы міліцыі. Дома ў журналісткі правялі ператрус, забралі кампутар і мабільны тэлефон, а СК звярнуўся да экспертаў, каб тыя разабраліся, ці былі ў каментары абразы.
У больш як на 70 інфармацыйных рэсурсах суды выявілі наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў
За першыя 6 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 73 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 20 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з пачаткам года, штомесячная колькасць прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі засталася на адным и тым жа ўзроўні.
На 3 гады “хіміі” асуджаны жыхар Полацка за абразы супрацоўнікаў міліцыі
Такі прысуд вынесла суддзя cуда Полацка і Полацкага раёна Раіса Штуро 13 ліпеня Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і Дэпартамента выканання пакаранняў у межах артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама суд задаволіў патрабаванні чатырох пацярпелых у кампенсацыі маральнай шкоды ў памерах 1 000 рублёў кожнаму.