Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ.
У жыхара Віцебска палітвязня Алега Яфрэменка можа на 2 гады павялічыцца тэрмін адбывання пакарання
Палітвязня Алега Яфрэменку, якому раней ужо ўзмацнялі рэжым, будуць судзіць за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоні. Згодна з матэрыяламі справы палітвязню ставіцца ў віну парушэнне ч. 2 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі суд прыме доказы боку абвінавачання, то Алегу можа пагражаць павелічэнне тэрміну знаходжання ў зняволенні на 2 гады. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».
Суд не абараніў рабочага «Полацак-Шкловалакно» ад незаконнага звальнення і дыскрымінацыі
Cуддзя суда Полацкага раёна і Полацка Яніна Марцулевіч 19 ліпеня адмовілася аднавіць на працы Юрыя Шчарбакова звольненага з ААТ «Полацак-Шкловалакно» пасля адбывання 30 сутак адміністратыўнага арышту.
Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць у калонію з віцебскай «хіміі»
У Віцебску, у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску прайшоў працэс над фігурантам берасцейскай «карагоднай справы» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з "хіміі" у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень. Дагэтуль, паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Берасця, палітзняволены Сяргей Наліўка адбываў прысуджаны ў красавіку 2021г. тэрмін абмежавання волі (два гады хіміі) у віцебскай ПУАТ №9.
Расійскі суд пастанавіў выправадзіць палітвязня Яну Пінчук у Віцебск
2-гі апеляцыйны суд Пецярбурга 21 ліпеня адмовіў у задавальненні скаргі на рашэнне Генпракуратуры РФ аб выдачы ўраджэнкі Віцебска Яны Пінчук на радзіму. Беларускія ўлады дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна стварыла і вяла апазіцыйны telegram-канал.