У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць па ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Каралевіч.

Апошнім часам у Віцебскай вобласці рэзка паднялась колькасць злачынстваў звязаных з распаўсюджваннем наркотыкаў. Таму работнікам міліцыя даводзіцца шукаць новыя эфектыўныя спосабы барацьбы з гэтай, грамадска небяспечнай, катэгорыяй злачынстваў. 

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў. 

У судзе Полацку і Полацкага раёну двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі жыхарку пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. У Наваполацкім гарадскім судзе да 4-х гадоў пазбаўлення волі быў асуджаны жыхар Полацку Міхаіл Лабань. Судовы працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

У судзе Віцебскага раёну завяршыўся працэс над чатырма віцяблянамі, якіх асудзілі да розных тэрмінаў зняволення за ўдзел у «палітычных перформансах», знятых на відэа і распаўсюджаных па Тэлеграм-каналах. Два гады ў калоніі агульнага рэжыму – гэта мінімальны тэрмін, прысуджаны суддзём Міхаілам Зубенем адной з удзельніц, Ірыне Пярцовай, якая адна выхоўвае няпоўнагадовага сына, і ад пачатку знаходжання ў віцебскім СІЗА пагадзілася супрацоўнічаць са следствам.