Суды Віцебскай вобласці істотна папоўнілі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
У ліпені-жніўні 2022 года шасцю судамі Віцебскага рэгіёна прызнана, што ў 21 інфармацыйным рэсурсе ёсць матэрыялы экстрэмісцкага зместу. Самым вядомым з парушальнікаў інфармацыйнага спакою краіны сталі рэсурсы "Хартыя 97".
Жыхара Віцебска пазбавілі волі на 4 гады за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, распальванне варожасці і абразу прэзідэнта
Судовая калегія Віцебскага абласнога суда 6 верасня завяршыла разгляд крымінальнай справы Анатоля Міхайлава. 28-гадовы мужчына абвінавачваўся ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-3), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130), абразе прэзідэнта (арт. 368) і абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызнаў Міхайлава вінаватым і па сукупнасці санкцый гэтых артыкулаў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады і штрафа ў памеры 3,2 тысячы рублёў.
Суд вырашыў, што рабочы абразіў міністра і прэзідэнта
Суддзя Міхаіл Юрчанка суда Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня вынес прысуд у дачыненні да Яўгена Гукава. Мужчына прызнаны вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і 10 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Двух супрацоўнікаў «Нафтана» і прафсаюзнага актывіста закінулі на «суткі»
У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.
Мастака з Новалукомлю асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі»
26 жніўня Сцяпан Хадатовіч прызнаны вінаватым паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэксу ( апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Суддзя Чашніцкага раённага суду Таццяна Заруба прызнала яго вінаватым і асудзіла на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Цяпер прысуд уступіў у законную сілу.