13 верасня пасля 5 сутак, праведзеных за кратамі наваполацкага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), на волю выйшла жонка ўдзельніка стачкі на «Нафтане» Аляксея Маліноўскага Юлія, паведамляе «Стачкам ААТ «Нафтан». Маці дваіх дзяцей Юлію Маліноўскую затрымалі ў Наваполацку 8 верасня за наклейку на аўтамабілі і судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах.

Суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў 50-гадовага дырэктара прыватнага прадпрыемства Міхаіла Захаранку вінаватым у гвалце да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ). Суддзя Наталля Карабліна пастанавіла накіраваць яго на тры гады ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Супрацоўнікі міліцыі абвінавачвалі мужчыну ў тым, што ён «прыняў стойку са сціснутымі кулакамі» і пагражаў ім ужываннем гвалту.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вартаўніка-жывёлавода Міхаіла Лінтоўскага, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксe) у судзе Мёрскага раёнe адбыўся яшчэ 27 жніўня. Справу разглядала суддзя Ірына Яскевіч, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла намесніца пракурора Мёрскага раёнe Святлана Раманоўская – піша «Наша Ніва».

У эканамічным судзе Віцебскай вобласці 10 верасня пачаўся працэс аб прызнанні акцыянернага таварыства «Сцяг Індустрыялізацыі» («Знамя Индустриализации» – рус., «ЗэИ» – па-народнаму) банкрутам. Пазоўнікам выступіў «Беларусбанк», перад якім у прадпрыемства назапасіліся буйныя запазычанасці па крэдытах. Адна з чыноўніц, якая адстойвае на судзе інтарэсы прадпрыемства, прыгразіла банку масавымі акцыямі пратэсту…

9 верасня суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў 46-гадовага віцябляніна Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Суд задаволіў патрабаванні пракуратуры і прысудзіў Васейкіну два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).