У Полацку распачаўся суд над Святланай Фірсавай, якая двойчы абразіла Лукашэнку
Паводле следства, 28-гадовая жыхарка пасёлку Ветрына публікавала ў Тэлеграм-каналах абразлівыя выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі – у 2020-м і ў 2021-м годзе. Пракурорка Вольга Коласава заявіла, што падсудная рабіла гэта дзеля выказвання сваіх апазіцыйных поглядаў, якіх не змяніла, нягледзячы на ранейшыя судовыя спагнанні.
Старшыню БНП Максіма Пазнякова асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
У Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс над Максімам Пазняковым, старшынём Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Суд прызнаў яго вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку, на якіх быў жоўта-блакітны сцяг і лозунг «За незалежнасць».
У Віцебскай вобласці тэмпы прызнання судамі матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічыліся ў 1,5 раза
За першыя 4 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 36 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 16 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з папярэднім годам, дынаміка прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі павялічылася ў паўтара раза.
Тры гады «хатняй хіміі» за абражанне Аляксандра Лукашэнкі прысудзілі жыхару Фарынава
У судзе Полацка і Полацкага раёну вынесены прысуд Андрэю Патрэбку, жыхару пасёлка Фарынава, што ў Полацкім раёне. Суддзя Віктар Баліка прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу – за шматразовыя абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.
За «пахаванне Лукашэнкі» і іншыя перформансы пракурор запрасіў для падсудных ад 2,5 да 6 гадоў калоніі
У судзе Віцебскага раёну аднавіўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Іх судзяць за шэраг палітычных перформансаў, знятых на відэа і распаўсюджаных у закрытых Тэлеграм-каналах.