Патапаў быў затрыманы міліцыяй у канцы жніўня 2022 года і ўзяты пад варту па падазрэнні ў абразе Лукашэнкі праз каментары ў СС "Аднакласнікі". Раней Аляксандра ўжо затрымлівалі ў межах адміністратыўнай справы, тады яму прызначылі штраф.
11 кастрычніка праваабаронцы прызналі Аляксандра Фёдаравіча палітвязнем. Цяпер Патапаў утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2 і мае патрэбу ў маральнай падтрымцы і матэрыяльнай дапамозе. Дапамогу можна пасылаць на адрас: Аляксандру Фёдаравічу Патапаву, СІЗА-2, вул. Гагарына, 2, 210026 г. Віцебск.
Алег Кунін