Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай мэсэнджэры арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічаецца 44-мя суткамі.

Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 4 студзеня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафаваў на 1200 рублёў і канфіскаваў телефонны апарат у беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Мінчанкава.

Аўторак, 23 Студзень 2024

Затрыманы Барыс Хамайда

Сёння ранкам сілавікі правялі ператрус у 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста і затрымалі яго самога. Прычына затрымання пакуль не вядомая. Не выключана, што ў ягоным тэлефоне будуць шукаць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч.2 арт. 19.11 – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 11 студзеня за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання ў сацыяльных сетках пакараў арыштам на 10 сутак загадчыка аддзела мясцовай крамы Аляксандра Зарэмбу.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 27 снежня не стаў караць за «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўраджэнца Расійскай Федэрацыі беспрацоўнага жыхара Віцебска Эдуарда Тарканоўскага. Работнікі міліцыі не змаглі даказаць вінаватасць маладога чалавека.