У судовым паседжанні Уладзімір прызнаўся ў тым, што ён на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» меў спасылку на ТВ «Белсат». Раней гэты інфармацыйны рэсурс улады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мужчына прызнаў віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і раскаяўся ў зробленым.
Улічваючы ўсе акалічнасці справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Балаболава пакарала Ракомса штрафам у даход дзяржавы ў памеры 800 рублёў.
Мікалай Флёраў