Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 5 снежня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый арыштаваў на 8 сутак мясцовага жыхара бацькі двух непаўналетніх дзяцей беспрацоўнага Уладзіміра Мяжуева.

Пра затрыманне пастара Аляксандра Герасімовіча і царкоўнага служку Вадзіма Сафонава, а таксама пра тое, што ім, найверагодней, інкрымінаваны распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведаміла «Хрысціянская візія». Тэлеграм-канал паведамляе, што на мінулым тыдні ў наваполацкіх цэрквах праводзілі прыверку, іншых падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 30 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на «экстрэмісцкі» канал пакараў штрафам у 740 рублёў прыёмшчыцу цягнікоў на чыгуначную станцыі «Орша» Галіну Капітонаву.

Як стала вядома, напрыканцы лістапада Глыбоцкі суд у асобе суддзі Алены Кот па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) судзіў шматдзетную маці Іну Юргель. Яна паходзіць з Украіны, нарадзілася ў Валнавасе, зараз жыве ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне, і гадуе траіх дзяцей.

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 28 лістапада за лайкі ў сацыяльнай сетцы пад «экстрэмісцкімі» публікацыямі арыштаваў на 8 сутак глыбоцкага працоўнага ўраджэнец Камсамольскага раёна Хабараўскага краю Расіі Арцёма Крыўко.