Суддзя суда Чыгуначнага раёна суддзя Віцебска Дар'я Шайкова 28 лютага за і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі і правядзенне недазволенага ўладамі масавага мерапрыемства ў сацыяльных медыя аштрафавала на 2600 рублёў віцебскую прарасійскую актывістку маці трох непаўналетніх дзяцей Эльвіру Мірсалімаву.

Апублікавана ў Суд

У лютым 2024г. Мірсалімаву двойчы судзілі па адміністрацыйных справах. Першы раз - 15 лютага - суд прызначыў ёй штраф за парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў. Яе прызналі вінаватай за «пікетаванне ў інтэрнэце» за размяшчэнне ў сацсетках фотаздымкаў з расейскай дзяржаўнай і іншай сімволікай. Суд адбыўся праз 8 дзён пасля таго, як яе затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Якраз тады ёй давялося адну ноч правесці ў ІЧУ, прычым у адной камеры з нацыянальна свядомымі актывісткамі. Пасля гэтага яна падзялілася «ВКонтакте» сваімі ўражаннямі. Пасля другога суду, падобна, у ізалятары часовага ўтрымання ёй давядзецца правесці больш працяглы тэрмін.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 31 студзеня за публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі арыштавала на 13 сутак кантралёра кантрольна-прапускнога пункта ААТ "Нафтан" актывіста гіравага спорту і члена Белхімпрафсаюза Артура Францава.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка за прапаганду нацысцкай сімволікі пастанавіў арыштаваць на 15 сутак рабочага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй Вадзіма Пыльскага.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 14 жніўня пастанавіла пакараць штрафам у памеры 333 рублёў палітвязня Мікалая Машарскага за тое, што ён у сацыяльных сетках распаўсюдзіў публікацыі, якія змяшчалі нацысцкую атрыбутыку і сімволіку (ч.1 арт.19.10 КаАП). Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу Мікалая, які зараз утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары па абвінавачанні ў падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт. 342) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) КК РБ.

Апублікавана ў Суд

16 сакавіка адбыўся суд над журналістам і грамадскім актывістам з Шаркаўшчыны Андрэем Букам. Яго судзілі паводле артыкула 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) КаАП за аватарку ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, якая была ў сетцы яшчэ ў 2020 годзе.

Суд Глыбоцкага раёну асудзіў 48-гадовага Андрэя Кулікоўскага на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за публічную дэманстрацыю фашысцкай сімволікі і атрыбутыкі (ч.1 арт. 19.10 КаАП). Мужчына – аматар гістарычнай рэканструкцыі, а нямецкая форма – тэатральны касцюм, у якім збіраўся здымацца ў кіно. Віцебскі абласны суд 17 лістапада адхіліў ягоную скаргу, а значыцца прысуд набыў законную моц. На разглядзе скаргі мужчына не прысутнічаў.

Апублікавана ў Суд

10 лістапада Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу полацкай актывісткі і мастачкі Нэлі Алфёравай на пастанову суду Полацкага раёну і гораду Полацку, які прыцягнуў яе да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.1 арт. 19.10 КаАП («Распаўсюд нацысцкай сімволікі») і ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») ды аштрафаваў на 1160 рублёў. Суддзя Ірына Смалякова, якая разглядала скаргу, пакінула пастанову без зменаў, а скаргу – без задавальнення.

Апублікавана ў Суд

20 жніўня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу вядомага краязнаўцы і фотамастака Віктара Барысенкава. Ён абскардзіў рашэнне суддзі Уладзіміра Царыкава, які пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак за тры фотаздымкі часоў фашысцкай акупацыі, размешчаныя ў інтэрнэце. Суддзя трактаваў гэта як публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі (ч.1 арт.19.10 КаАП). На разгляд скаргі Барысенкаў прыйшоў з асабістымі рэчамі, гатовы да таго, што яго возьмуць пад варту ў зале суду.

Апублікавана ў Суд