Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пастанавіла пакараць штрафам у памеры 925 рублёў дырэктара мясцовай ЖКГ Ігара Войтава. Раней «правапарушальнік» цягам 22 гадоў узначальваў Міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ, за што мае медаль «За бездакорную службу» трэцяй ступені.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства пакарала штрафам у памеры 2590 рублёў мясцовую жыхарку Ганну Кандзякову.

Як стала вядома, 11 снежня суддзя мёрскага суда Ірына Яскевіч асудзіла сталяра-станочніка з Мёраў Аляксандра Мацура. У сябе на радзіме ён яшчэ вядомы як разьбяр па дрэве, які робіць прыгожыя карціны ды іншыя вырабы з дрэва. Пра яго нават пісала мясцовая раёнка “Міёрскія навіны”.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 6 снежня за распаўсюджванне публікацый "экстрэмісцкай" накіраванасці пакараў штрафам у памеры 740 рублёў грамадзянку Расіі вядучага дзяржэксперта Ніну Жураву.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмізму» ў супольнасцях кросплатформавага месэнджара пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак Андрэя Баравіцкага.