Суд Браслаўскага раёна Андрэй Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд “экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы арыштаваў на 10 сутак бацьку траіх малалетніх дзяцей, які працуе пакавальнікам-фасоўшчыкам Браслаўскай вытворчасці ААТ «Віцебскхлебпрам» Аляксандра Шаршнёва. Акрамя таго, суддзя вырашыў канфіскаваць ва ўласнасць дзяржавы тэлефон, які належаў "правапарушальніку".

Суддзя суда Першамайскага раёна Алена Жук 13 снежня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы аштрафавала на 740 рублёў бацьку двух дзяцей прадпрымальніка Івана Вялічку.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 14 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 740 рублёў повара Кацярыну Барысевіч.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна пакаралі два разы штрафамі Насту Груздзеву за актыўнасць у сацыяльнай сетцы. 13 снежня за “экстрэмізм” штраф склаў 1110 рублёў і 18 снежня за незаконны пікет жанчына і маці двух малалентных дзяцей была аштрафаваная на суму ў 3700 рублёў. Сума агульнага пакарання склала 4810 рублёў.

Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 15 снежня за адзін лайк у сацыяльнай сетцы пад публікацыяй “экстрэмісцкай” накіраванасці пакарала штрафам у памеры 740 рублёў і канфіскавала тэлефон у маці двух дзяцей, кантралёра мясцовага прадпрыемства Ірыны Арсенькінай.